Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашук: “Вельмі шкада, што няма тэлекамэры”


Радыё Свабода Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук ў калёне, якая рухаецца ў бок плошчы Перамогі.

(Лукашук: ) "Маё самаё галоўнае ўражаньне – вельмі шкада, што няма тэлекамэры, вельмі шкада нашых слухачоў, якія ў гэты момонт ня могуць быць на праспэкце Скарыны, ці як ён цяпер называецца, праспэкце Незалежнасьці.

Я стаю на мосьце праз Сьвіслач, з абодвух бакоў ідуць дзьве велізарныя калёны. Па цэнтры едуць машыны, і амаль з кожнай – рука з двума пальцамі са знакам “Вікторыя”, “Перамога”. У шмат якіх машынах нават бел-чырвона-белыя сьцягі.

Абсалютна фантастычнае відовішча, вельмі радасная вуліца. Адчуваньне вельмі прыемнага карнавалу. Карнавальная ноч у Менску.

Зараз калёна падыйшла ў бок плошчы Перамогі і фактычна спынілася, бо ходнікі занадта вузкія, каб ўся калёна магла запоўнгіць Плошчу Перамогі. Магчыма гэта зойме паўгадзіны, пакуль людзі змогуць запоўніцть прастору плошчы Перамогі".

Гл.таксама • А.Лукашук: “Сёньня на Кастрычніцкай плошчы – дух Быкава” • На Кастрычніцкай плошчы ідзе шматтысячны мітынг (фота) • Калёна рухаецца да плошчы Перамогі • Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 1) • Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 2)
XS
SM
MD
LG