Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 2)


Радыё Свабода На што спадзяюцца тыя, хто прыйшлі на Кастрычніцкі пляц? У што вераць? Што штурхнула людзей на пратэст? Хтосьці ня першы раз рызыкуе, нехта быў расчараваны, але зноў прыйшоў выказаць сваю пазыцыю. Нехта ўпершыню перакрочыў страх і далучыўся да пратэстоўцаў.

(Карэспандэнт: ) “Што вас прывяло на пляц сёньня?”

(Стас: ) “Гэта мая пазыцыя нязгоды з палітыкай Лукашэнкі — наагул, зь ягоным існаваньнем у беларускай палітыцы”.

(Карэспандэнт: ) “Не асьцерагаецеся быць тут?”

(Стас: ) “Не. Нават калі затрымаюць, гэта ніяк не паўзьдзейнічае на маю пазыцыю, на мае думкі”.

(Карэспандэнт: ) “Многія расчараваныя, кажуць, што бяз сэнсу прыходзіць…”

(Спадар: ) “Бяз сэнсу сядзець дома!”

(Хлопец: ) “Баяцца глупа. А калі будуць страляць у маіх сяброў, я хачу ў гэты момант быць побач зь імі. Для нас Рэспубліка Беларусь — гэта свабода слова, мая свабода, іх свабода, свабода выбараў”.

(Спадар: ) “У гэтай краіне лад зьмяніўся, калі я меў 17 гадоў. Я быў піянэрам і камсамольцам, і я не хачу сабе будучыні, падобнай да майго дзяцінства: з камунізмам і зьездамі”.

(Спадарыня: ) “Мы хочам спрычыніцца да таго, што адбываецца, хочам падтрымаць Мілінкевіча, бо яму пляскалі на сустрэчах. Я на падобных мерапрыемствах перад тым не бывала. Што мяне штурхнула? Я вальналюбны чалавек”.

(Дзяўчына: ) “На гэтую плошчу мяне прывяло жаданьне атрымаць доўгачаканую свабоду. Я пачала яе чакаць ад 1994 году”.

(Карэспандэнт: ) “А ў вашым жыцьці быў пэрыяд, калі вы адчувалі сябе свабоднай?”

(Дзяўчына: ) “Мабыць, толькі калі я два гады жыла за мяжой, у Латвіі”.

(Хлопец: ) “Дзіўлюся: людзей запужалі ўсімі гэтымі кінолягамі, сабакамі, снайпэрамі на дахах. Я сюды прыйшоў сам, бо ўсе мае сябры вырашылі паглядзець на падзеі праз тэлевізар”.

Гл.таксама • На Кастрычніцкай плошчы ідзе шматтысячны мітынг (фота) • Калёна рухаецца да плошчы Перамогі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG