Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашук: “Сёньня на Кастрычніцкай плошчы – дух Быкава”


Радыё Свабода З Кастрычніцкай плошчы перадае дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.

(Лукашук: ) "Ужо тры гадзіны плошча поўная народу. Апошні раз такую колькасьць людзей, такую колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў менскія вуліцы бачылі толькі на разьвітаньні з Васілём Быкавым. Сёньня раніцай я быў на Ўсходніх могілках на магіле Васіля Уладзімеравіча, там стаялі сьвежыя кветкі, ягоны партрэт, і мне падалося, што ў яго была нейкая ўсьмешка. Сёньня дух Быкава на плошчы.

Неверагодная колькасьць людзей, неверагодная колькасьць моладзі, прыгожыя твары. Апроч бел-чырвона-белых сьцягоў блакітныя сьцягі, сьцягі Эўразьвязу, сьцягі руху “Зубр” і Менску, вялікі слёган “Пераможам!”

Доўгі час былі даволі істотныя праблемы з гукаўзмацняльнікам, але вось літаральна некалькі хвілінаў назад актывісты Беларускага Народнага фронту здолелі прывесьці дадатковую тэхніку. Мне расказвалі наступнае: невялікі ўздым на Кастрычніцкую плошчу, і яна ўся заледзенела і машына не магла даехаць, дык міліцыянты дапамагалі. Спадзяемся, што камунікацыя цяпер палепшыцца.

Паўгадзіны таму пачаўся вялікі сьнегапад, і была не зусім зразумелая яго прырода, але цяпер неба чыстае, нібы нічога не было. Але вельмі сьлізка і вельмі халодна. Ніхто з плошчы не сыходзіць. Ужо выступаў Аляксандар Казулін, шмат разоў выступаў Аляксандар Мілінкевіч. І нядаўна, як мы ўведалі, карцінкі з плошчы паказваў тэлеканал CNN.

Кожны тры хвіліны можна пачуць скандаваньне. “Жыве Беларусь!” “Свабода”."

Гл.таксама • На Кастрычніцкай плошчы ідзе шматтысячны мітынг (фота) • Калёна рухаецца да плошчы Перамогі
XS
SM
MD
LG