Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Міліцыянты выціскаюць людзей, што прыйшлі на плошчу


Радыё Свабода, Берасьце А 20-й гадзіне прыблізна 100 чалавек зь сінімі шалікамі і балёнамі сабраліся на на плошчы Леніна ў цэнтры Берасьця.

На плошчы іх сустрэлі ўзмоцненныя групы міліцыянтаў, якія спачатку спрабавалі затрымліваць тых, хто спрабаваў раздаваць мінакам балёнікі сіняга колеру. Пасьля гэтага, калі на плошчу былі сьцягнутыя дадатковыя сілы міліцыі, людзей пачалі выціскаць з плошчы.

Сама плошча неўзабаве была ачэпленая міліцыянтамі, якія нікога не пускаюць на гэтую тэрыторыю. Некаторы час у цэнтры плошчы стаяў міліцэйскі аўтобус, які, магчыма, спрабавалі выкарыстаць для перавозкі затрыманых.

А 21-й гадзіне на плошчы заставаліся галоўным чынам толькі міліцыянты.

Вядома, што ёсьць адзін затрыманы Інакенцій Кандрацьеў. Яго завезьлі ў Ленінскі РАУС Берасьця.
XS
SM
MD
LG