Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: на вайсковых участках за Лукашэнку – 98%


Радыё Свабода Па заканчэньні галасаваньня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына амаль адразу абвясьціла афіцыйныя вынікі галасаваньня ў так званых "закрытых участках": вайсковых частках і шпіталя.

Паводле афіцыйных дадзеных, у шпіталях за Лукашэнку прагаласавала 92%.

У вайсковых частках за Лукашэнку прагаласавала 98% выбарцаў.

Варта адзначыць, што падчас прэсавай канфэрэнцыі Лідзія Ярмошына выглядала вельмі ўзрушанай. Ніколі журналісты яе такой ня бачылі. Яна сказала, што яна мела сустрэчы з кіраўніком місіі АБСЭ амбасадарам Арэнсам, і што ён сказаў ёй: паводле стандартаў АБСЭ, гэтыя выбары будуць ацэненыя ня проста як дрэнныя, а як вельмі дрэнныя.

А на думку Ярмошынай, гэта былі яе найлепшыя выбары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG