Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Георг Шырмбэк: "Месца Мілошавіча вольнае"


Радыё Свабода Як паведаміў "Свабодзе" нямецкі хрысьціянскі дэмакрат Георг Шырмбэк, беларускія ўлады адмовілі яму ў акрэдытацыі літаральна напярэдадні вылету – у суботу. Афіцыйныя прычына - інтэрвію нямецкай газэты, у якой вядомы нямецкі палітык сказаў: "Калі Лукашэнка скарыстае гвалт супраць апазыцыі, то гэта будзе прэцэдэнт для трыбуналу ў Гаазе. Месца Мілошавіча вольнае".

Ягонае інтэрвію было надрукавана ў газэце "Нойе Оснабрукер Цайтунг". У ім ён пракамэнтаваў заявы КДБ, назваў Лукашэнка апошнім дыктатарам Эўропы і паяпрэдзіў беларускае кіраўніцтва – калі супраць мірных дэманстрантаў будзе ўжытае сіла, то гэта стане прэцэдэнтам для Гааскага трыбуналу.

(Шырмбэк: ) “Тое, што я сказаў, так лічаць многія незалежныя назіральнікі. Я вельмі хацеў быць сёньня ў Менску, аднак лічу, што мая задача як палітыка называць рэчы сваім імем.

Палітыка замоўчваньня, якую якую час ад часу дэманструе Эўропа, не дае плёну. Нам трэба ўяляць сябе, што ў двух гадзінах лёту ад Бэрліну, існуе сапраўдная дыктатура.

Лічу, што неабходна рабіць ціск на Пуціна, калі ён сябруе з такім чалавекам як Лукашэнка, то мусіць зразумець, што да яго можа быць такое ж стаўленьне, што і да Лукашэнкі.

Калі мы хочам міру і свабоды ў Эўропе, то ціхая размова з Лукашэнкам не эфектыўная.

Я хачу нагадаць словы з інтэрвію, калі Лукашэнка скарыстае гвалт супраць апазыцыі, то гэта будзе прэцэдэнт для трыбуналу ў Гаазе. Месца Мілошавіча вольнае”.
XS
SM
MD
LG