Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнік АБСЭ М.Грунд – уражаньні ад хады выбараў


Радыё Свабода Сярод назіральнікаў ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе працуе ў Беларусі й нямецкі хрысьціянскі дэмакрат Манфрэд Грунд.

(Грунд: ) "Я наведаў сёньня дзесяць выбарчых участкаў па-за межамі Менску. Праз некалькі хвілін зьбіраюся на ўчастак у Менску, каб паглядзець канец працы. Маё ўражаньне, што выбарчы дзень арганізаваны выдатна, цудоўна і надзвычайна.

Гэта мне ўсё нагадвае падзеі двухгадовай даўніны, калі ў верасьні 2004 мы назіралі за парлямэнцкімі выбарамі і рэфэрэндумам з маім калегам з партыі Георгам Шырмбэкам.

Дарэчы, ён меўся прыехаць у Беларусь і цяпер, аднак беларускія ўлады ў самы апошні момант адмовілі яму ў акрэдытацыі.

Дык вось, рэч у тым, што пры такой арганізацыі, як Беларусі, у дзень выбараў вельмі цяжка зафіксаваць парушэньні і маніпуляцыі.

Паводле зьвестак, якія я маю і маюць мае калегі, Лукашэнка ідзе наперадзе і мае паміж 50 і 60 адсоткамі галасоў. Аляксандар Мілінкевіч можа разьлічваць на 20 і болей адсоткаў. Але няма гарантыі, што Лукашэнка не захоча перамагчы з 50 адсоткамі, а захоча перамогі на 90 адсоткаў.

І тады адбудзецца маніпуляцыя з галасамі, якія атрыманыя ў часе датэрміновага галасаваньня. Так было два гады таму. Наколькі мы можам меркаваць, большасьць людзей настроеныя крытычна, зразумела, ёсьць тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку, аднак шмат людзей настроеныя вельмі крытычна.

Нас тут 400 назіральнікаў АБСЭ. Гэта вельмі важна, бо гэта нейкая абарона апазыцыі, у тым выпадку, калі супраць яе ўлады паспрабуюць сёньня выкарыстаць нейкія гвалтоўныя захады".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG