Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра КХП-БНФ ня змог забраць бюлетэнь для "народнага галасаваньня"


Радыё Свабода, Берасьце Жыхар Берасьця Славамір Грыгаровіч, які ёсьць сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, лічыць, што яго пазбавілі магчымасьці самастойна распарадзіцца выдадзеным бюлетэнем для галасаваньня.

Паводле словаў спадара Грыгаровіча, на участку №26 Маскоўскага раёну Берасьця ён атрымаў бюлетэнь для галасаваньня і спрабаваў захаваць яго ў сябе і ня ўкідваць у выбарчую скрыню. Такім чынам Славамір Грыгаровіч зьбіраўся падтрымаць ідэю аб "народным галасаваньні", якую прапаноўваў Зянон Пазьняк.

Аднак ягоныя дзеяньні заўважылі сябры выбарчай камісіі і не дазволілі выйсьці з участка зь бюлетэнем для галасаваньня. Спадара Грыгаровіча спрабавалі абвінаваціць у парушэньні выбарчага заканадаўства, пагражаючы крымінальнай адказнасьцю.

Славамір Грыгаровіч паведаміў, што ўзяць выдадзеныя бюлетэні ў часе сёньняшняга галасаваньня і выйсьці з памяшканьня не дазволілі і іншым берасьцейскім сябрам КХП-БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG