Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту: "Беларусы перамогуць!"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Януш Анышкевіч – віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту і старшыня Дэмакратычнай партыі Польшчы – у эксклюзыўным інтэрвію для нашага радыё заявіў, што беларускія дэмакратычныя сілы змагаюцца за слушную справу, для якой варта прайсьці празь вязьніцы і зьбіцьцё міліцыяй.

Учора ўвечары Януша Анышкевіча не пусьцілі ў Беларусь. Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту кажа, што чакаў такой рэакцыі беларусіх уладаў.

(Анышкевіч: ) “Я спрабаваў не рэклямаваць свайго намеру наведаць Беларусь, каб не прыцягваць залішняй цікаўнасьці з боку беларускіх службаў – паехаў адмыслова не цягніком ці самалётам, а на аўтамабілі з польскім консулам. Але мяне затрымалі на мяжы і нягледзячы на ўсе намагантні консула не дазволілі ехаць далей.

Памежнік заявіў, што гэта загад КДБ, паводле якога памежныя службы могуць адмовіць уладальнікам дыпляматычнага пашпарту ўезд у Беларусь без тлумачэньняў.

Ёсьць міждзяржаўная умова, на падставе якой Беларусь мае права так зрабіць, але папярэдзіўшы раней Польшчу. Такога папряэджаньня не было і гэта яшчэ раз пацьвярджае, якімі мэтадамі карыстаецца рэжым Лукашэнкі”.

Апошнім часам можна пачуць, што беларускія ўлады не пускалі на выбары перадусім тых назіральнікаў ці журналістаў, якія найбольш арыентуюцца ў беларускай сытуацыі, ці маюць сувязі зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі і недзаржаўнымі арганізацыямі.

(Анышкевіч: ) “Калі глядзець на тое, каго дэпартавалі ці не пусьцілі ў Беларусь, дык можна пагадзіцца з гэтым. Не пускаюць нават некаторых людзей, якія ехалі ад АБСЭ. На маіх вачах праз мяжу праехалі дзясяткі палякаў, але цалкам магчыма, што пускаюць менавіта людзей нэўтральных ці для рэжыму Лукашэнкі бясьпечных”.

Ужо вядома, што ў бліжэйшыя дні Эўрапейскі парлямэнт мае намер прыняць чарговую рэзалюцыю што да хады і вынікаў прэзыдэнцкімх выбараў у Беларусі. Я запытаўся Януша Анышкевіча, ці можна чакаць нейкай больш рашучай рэакцыі ад іншых эўразьвязаўскіх структураў, напрыклад, Эўрапейскай камісіі.

(Анышкевіч: ) “Эўрапйеская камісія можа, павінна, а нават мусіць неадкладна хаця б значна пашырыць сьпіс асобаў, якім будзе забаронены ўезд у Беларусь. Там павінны быць таксама супрацоўнікі КДБ, міліцыі, тыя, хто разганяе дэманстрацыі. Трэба каб гэты сьпіс быў адчувальны і тычыўся тых людзей, якія ў іншай сытуацыі хацелі б паехаць не ў Маскву, а ў Эўропу”.

Апошні тыдзень у Беларусі гэта масавыя арышты актывістаў апазыцыі, аналітыкі не выключаюць, што ўлады выкарыстаюць сілу супраць удзельнікаў акцыяў пратэсту. Я запытаўся ў Януша Анышкевіча, які сам быўу апазыцыі вязьнем камуністычнага рэжыму ў Польшчы, якую параду ён даў бы сёньня беларускім апазыцыянэрам.

(Анышкевіч: ) “Я думаю, што ім можна сказаць ня толькі, што іхная справа – слушная, але для вялікай справы, якую яны робяць, варта пайсьці на ахвяры – можа ў турмы і супраць міліцыянтаў з дубінкамі. Але дыктатура не пратрымаецца доўга – гэта немагчыма ў Эўропе, гэта анамалія. Беларусы перамогуць!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG