Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: ля плошчы Свабоды пачалі зьбірацца людзі


Радыё Свабода, Віцебск Апазыцыйна настроеныя жыхары Віцебску а 16-й гадзіне пачалі зьбірацца ля плошчы Свабоды. Збор абвясьцілі сябры перадвыбарнага штабу Аляксандра Мілінкевіча.

На палову шостай вечара каля амфітэатру побач з плошчай Свабоды знаходзілася прыкладна 70 чалавек. Выйсьці на плошчу яны ня могуць, таму што яна занятая загадзя прыгнаным аўтатранспартам.

Вакол плошчы дзяжураць міліцэйскія машыны, людзі ў цывільным здымаюць на відэа тых, хто прыйшоў. Затрыманых пакуль няма.

Вялікага наплыву людзей арганізатары сходу чакаюць на плошчы па 20-й гадзіне, калі закончыцца галасаваньне. Чакаецца, што сюды ж прыедуць з выбарчых участкаў і назіральнікі.

Гл.таксама • Віцебск: плошча Свабоды заблякаваная грузавымі аўтамабілямі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG