Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Рацыя, Палёнія, Беласток – асьвятляюць беларускія выбары


Радыё Свабода Беларускае радыё "Рацыя", якое вяшчае зь Беластоку, сёньня будзе гучаць у эфіры ўдвая даўжэй – не дзьве, а чатыры гадзіны – ад 20 да 24 гадзіны паводле менскага часу. Акрамя сярэдніх хваляў, "Рацыю" можна слухаць на Гарадзеншчыне на хвалях 103,8 FM.

"Эўрапейскае радыё для Беларусі" можна слухаць у інтэрнэце і праз спадарожнік 24 гадзіны – інфармацыя аднаўляецца ў рэжыме онлайн. Радыё можна слухаць таксама на Берасьцейшчыне. (Інфармацыя пра частоты і час на сайце www.belradio.fm.)

Польскае грамадзкае тэлебачаньне таксама рэгулярна перадае сёньня рэпартажы з хады галасаваньня і сытуацыі ў Беларусі на каналах “TVP1” і “Polonia”.

Кожную гадзіну паведамленьні зь Беларусі таксама ў польскім радыё "Беласток", якое чуваць на Гарадзеншчыне на ФМ-дыяпазоне хваля – 99,4 FM.
XS
SM
MD
LG