Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК лічыць, што выбары адбыліся; апазыцыя называе іх фарсам


Радыё Свабода На 18:00 гадзінаў у Менску і іншых гарадох краіны працягваецца галасаваньне.

* Паводле Цэнтрвыбаркаму, выбары ў Беларусі адбыліся.

* Яшчэ да іх заканчэньня былі абвешчаныя вынікі афіцыйнага экзыт-полу.

* Незалежныя назіральнікі гавораць пра шматлікія парушэньні.

* Штаб Сяргея Гайдукевіча не зарэгістраваў на выбарах ніводнага парушэньня.

* Аляксандр Казулін заявіў на выбарчым участку, што выбары сфальшаваныя.

* Аб’яднаная грамадзянская партыя называе выбары фарсам.

* Аляксандр Лукашэнка заявіў, што галасаваў за Гайдукевіча.

* Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што незалежна ад абвешчаных вынікаў, у краіне ўсталююцца свабода і справядлівасьць. Ён не выключае магчымасьць паўторных выбараў.

* У сталіцах эўрапейскіх краінаў беларускія амбасады апынуліся у коле пікетаў.

* Незалежныя інтэрнэт-рэсурсы былі заблякаваныя або падвергіліся атакам. Сайт Мілінкевіча (milinkevich.org) узламаны.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG