Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: плошча Свабоды заблякаваная грузавымі аўтамабілямі


Радыё Свабода Віцебская плошча Свабоды, на якую сябры каманды Аляксандра Мілінкевіча запрасілі гараджанаў, запоўнена грузавікамі.

Запрашэньне выйсьці на плошчу Свабоды распаўсюдзілі ўчора ўвечары. Сёньня плошча аказалася запоўнена грузавымі аўтамашынамі, сьнегаўборачнай тэхнікай і мікрааўтобусамі, а ў двары гарвыканкаму з раніцы стаіць вадамёт.

Навокал плошчы Свабоды паставілі пасты ДАІ. Супрацоўнікі гэтай службы нічога ня кажуць пра тое, чаму цэнтар Віцебску спрэс заняты разнастайнай тэхнікай. У некаторых машынах сядзяць кіроўцы. Яны таксама нічога не тлумачаць, апрача таго, што атрымалі адпаведны загад ад свайго кіраўніцтва.

Інтарэс віцебскіх журналістаў да незвычайнай аўтастаянкі хутка заўважылі міліцыянты, якія раптам зьявіліся на плошчы ў вялікай колькасьці.

На гэты момант увесь горад патрулююць супрацоўнікі на машынах, у форме і ў цывільным.

• Фатаздымкі на belnews.info
XS
SM
MD
LG