Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: з участку №35 выдалілі назіральніка Мілінкевіча


Радыё Свабода З участку №35, што ў Кастрычніцкім раёне Віцебска, выдалілі назіральніка з каманды Мілінкевіча. Пра гэта паведаміла Алена Залеская, назіральніца пры раённай выбарчай камісіі.

Сяргей Парсюкевіч быў зарэгістраваны назіральнікам на выбарчым участку, што месьціцца ў Віцебскім мэдычным унівэрсытэце. Адтуль яго сёньня і забралі міліцыянты паводле скаргі кагосьці зь сябраў камісіі — нібыта ён перашкаджаў іхнае працы. Іншыя падрабязнасьці пакуль не вядомыя, бо зьвязацца з самім Сяргеем Парсюкевічам немагчыма: ягоны мабільны тэлефон не адказвае.

Сяргея Парсюкевіча падчас агітацыйнай кампаніі тройчы затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі, і на яго склалі тры пратаколы : за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, за распаўсюд каляндарыкаў з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча і за распаўсюд налепак “Я – за Свабоду”.

16 сакавіка яго ўжо былі выклікалі ў суд, але працэс мусілі адкласьці з прычыны ягонае хваробы.

Дарэчы, доктарцы з паліклінікі МУС, якая выдала яму бюлетэнь, пагражаюць службовай вымовай, бо, на думку ейнага начальства, спадара Парсюкевіча належала шпіталізаваць, каб ён ня змог арганізаваць выезд віцебскіх апазыцыянэраў у Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG