Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя праблемы ў беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў


Радыё Свабода Беларускія карыстальнікі Інтэрнэту маюць сёньня праблемы з доступам да папулярнага рэсурсу www.livejournal.com. Асноўная старонка альбо адкрываецца толькі часткова, альбо зусім не адкрываецца.

Паводле словаў некаторых адмыслоўцаў, праблемы з доступам да глябальнай сыстэмы інтэрнэт-дзёньнікаў маюць тыя, хто заходзіць у LJ зь беларускіх IP-адрасоў. LiveJournal (яго яшчэ называюць ЖЖ) апошнім часам стаў надзвычай папулярны — уладальнікі блогаў могуць вольна камунікаваць міжсобку. Інфармацыя, якая ў блогах зьяўляцца, не падпадае ні пад якую цэнзуру. Гэтым ЖЖ адрозьніваецца ад некаторых беларускіх інтэрнэт-форумаў, дзе рэзкія выказваньні на палітычныя тэмы часта блякуюцца.

Асобныя інфармацыйныя сайты, у тым ліку www.charter97.org, разглядалі ЖЖ як альтэрнатыўную магчымасьць разьмяшчаць у сеціве гарачыя навіны ў дзень выбараў, даступныя ўсім карыстальнікам — на той выпадак, калі самі сайты будуць заблякаваныя.
XS
SM
MD
LG