Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалося блякаваньне “люстэрак” сайту “Хартыя-97”


Радыё Свабода Рэдактар сайту “Хартыя-97”, заблякаванага ўжо цягам некалькіх гадзін, Наталя Радзіна паведамляе, што цяпер пачалося ўжо й блякаваньне “люстэрак” — тых адрасоў, адкрыўшы якія, можна было прачытаць матэрыялы “Хартыі-97”.

Цяпер сябры “Хартыі” рыхтуюць адмысловыя інфармацыйныя паведамленьні, якія будуць рассылацца падпісчыкам сайту, міністэрствам замежных спраў эўрапейскіх краінаў і ЗША, айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG