Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасаваньне ў Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня


Радыё Свабода У Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Барысенкі, дзе знаходзіцца паўдзясятка арыштаваных актывістаў з каманды Мілінкевіча, выбарчая камісія №60 арганізавала галасаваньне. Адмысловых кабінаў для гэтага не было. Паводле назіральніцы Тацяны Бублікавай, арыштанты галасавалі без пашпартоў. Толькі Юрась Захаранка й Сяргей Сямёнаў запатрабавалі галасаваньня паводле дакумэнтаў.

Актывіст Уладзімер Шыцікаў галасаваць адмовіўся, патлумачыўшы прысутным, што міліцыянты гвалтоўна схапілі яго 17 сакавіка пры выхадзе з дому. Пазьней спадара Шыцікава пакаралі 10 суткамі арышту — нібыта за тое, што ён справіў малую патрэбу на вуліцы.

Арыштаваны ўчора ўвечары ля пад''езду свайго дому кіраўнік абласнога штабу й давераная асоба Мілінкевіча Ўладзімер Кацора з камэры ня выйшаў. Сяргей Сямёнаў паведаміў назіральнікам, што спадару Кацору патрэбна цёплая вопратка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG