Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы актывіст КХП-БНФ Ул.Юхо


Радыё Свабода На адным зь менскіх выбарчых участкаў затрыманы актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо.

Як паведаміў адзін зь лідэраў КХП БНФ Юрась Беленькі, у рамках абвешчанай Зянонам Пазьняком акцыі “Народнае галасаваньне” спадар Юхо спрабаваў вынесьці з выбарчага ўчастку ў школе №148 свой бюлетэнь.

Намеры выбарніка заўважыў старшыня ўчастковай камісіі Пётар Краўчук і паклікаў міліцыянтаў. Старшы лейтэнант Шлык з падначаленымі скруцілі Ўладзімеру Юхо рукі й даставілі яго ва ўправу міліцыі Савецкага раёну.
XS
SM
MD
LG