Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Лукашэнкі зладзіць інтэрвію пасьля закрыцьця выбарчых участкаў


Радыё Свабода, Менск У штабе кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі паведамілі, што да закрыцьця выбарчых участкаў штаб будзе працаваць у звычайным рэжыме. Тым актывістам штабу, якія з раніцы не пасьпелі прагаласаваць, будзе дадзена магчымасьць наведаць свае выбарчыя ўчасткі. Дзьмітры Косьцін, прэсавы сакратар штабу Лукашэнкі, расказаў, што пасьля галасаваньня на ўчастку №1 і наведаньня музэю ўнівэрсытэту фізкультуры кандыдат на прэзыдэнта вярнуўся на працоўнае месца.

(Косьцін: ) “Кіраўнік краіны знаходзіцца на працоўным месцы, выконвае дзяржаўныя абавязкі, бо ніхто зь яго ў гэты дзень абавязкаў не здымаў. З улікам таго, што штаб знаходзіцца пад асабліва пільнай увагай сродкаў масавай інфармацыі, пасьля закрыцьця ўчасткаў, верагодней за ўсё, будуць наладжаны інтэрвію для прадстаўнікоў прэсы й іншыя мерапрыемствы з удзелам сродкаў масавай інфармацыі”.

Аднак спадар Косьцін ня мае зьвестак пра тое, ці зьбіраецца Аляксандар Лукашэнка даць адмысловую прэсавую канфэрэнцыю для прадстаўнікоў СМІ па выніках выбараў ужо сёньня, хоць арганізацыя такой сустрэчы ніякіх складанасьцяў ня створыць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG