Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Прагі падтрымалі сваіх суайчыньнікаў (фота)


Радыё Свабода, Прага Сёньня ў цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, адбыўся пікет салідарнасьці зь беларускай дэмакратыяй. Некалькі дзясяткаў чалавек – беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Чэхіі, сябры беларускай суполкі ў Чэхіі “Скарына”, трымалі бел-чырвона-белыя сьягі і плякаты.

Акцыю распачаў сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк, які распавёў пра апошнія падзеі ў Менску. Са словамі падтрымкі беларускай дэмакратыі выступіў дэпутат Сэнату Чэскай Рэспублікі Сватаплук Карасэк.

(Карасэк: ) “Нам трэба болей аб’ядноўвацца – мае быць сталы ціск на гэты рэжым, сталая праца, каб Лукашэнка адчуваў, што Эўропа, усе вальнадумныя людзі выступаюць супраць яго і супраць ягонага рэжыму. Гэта мае быць сапраўдны адчувальны ціск, каб былі пэрсанальныя санкцыі супраць людзей, якія забясьпечваюць уладу Лукашэнкі”.

Прамаўлялі і беларускія студэнты, якія патрабавалі правядзеньня справядлівых выбараў і спыненьня перасьледу актывістаў апазыцыі. У акцыі бралі ўдзел колішнія чэскія дысыдэнты – падпісанты Хартыі-77.


На фота: беларускія студэнты


Выступае сэнатар Сватаплук Карасэк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG