Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін: “Сябры камісіяў падпісваюць ужо чыстыя блянкі пратаколаў” (фота)


Радыё Свабода “Сябры падліковых камісіяў падпісваюць ужо чыстыя блянкі пратаколаў”, — паведаміў Аляксандар Казулін пасьля таго, як прагаласаваў на выбарчым участку №24. Кандыдат на прэзыдэнта пракамэнтаваў дадзеныя экзыт-полаў, агучаныя Беларускай тэлевізіяй.

Спадар Казулін нагадаў, што за ягонае вылучэньне было сабрана 200 тысяч подпісаў выбарцаў. “Гэта ўжо 3%. І пры той кампаніі, якую мы правялі, памянёная лічба ўзрасла — самае меншае — у 10 разоў. Цяпер жа малююць 2-2,5%. Паводле тэорыі верагоднасьці, такога быць ня можа. Чым маштабней будзе фальшаваньне на выбарах, тым відавочней выявіцца падман народу,” зазначыў ён.

Паводле БелаПАН, Казулін заявіў, што ён са сваімі паплечнікамі будзе патрабаваць пераліку галасоў. З ацэнкі кандыдата на прэзыдэнта, рэйтынг падтрымкі цяперашняга кіраўніка Беларусі ня болей за 40%. “Час А.Лукашэнкі скончыўся”, падкрэсьліў кандыдат на прэзыдэнта.



XS
SM
MD
LG