Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адным зь берасьцейскіх участкаў выбары скончыліся а 10-й гадзіне


Радыё Свабода, Берасьце На участку №40 Ленінскага раёну Берасьця выбары скончыліся і ўжо падлічылі галасы. На гэтым участку, дзе галасавалі служачыя Берасьцейскай памежнай групы і іхнія сем’і, выбары скончыліся а 10-й гадзіне раніцы 19 сакавіка.

Паводле словаў старшыні выбарчай камісіі Дзьмітрыя Дзевятава, на гэтым участку было зарэгістравана 468 выбаршчыкаў. Усе яны бралі ўдзел у галасаваньні, у асноўным – датэрмінова.

Старшыня камісіі паведаміў, што за Аляксандра Лукашэнку на гэтым участку прагаласавалі 99,2% выбаршчыкаў.

Паводле словаў Дзмітрыя Дзевятава, выключна ўсе вайскоўцы памежнай заставе“Перароў”, якая месьціцца ў Пружанскім райне, але падпарадкоўваецца Берасьцейскай памежнай групе, аддалі свой голас за Лукашэнку.
XS
SM
MD
LG