Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плошча Свабоды ў Віцебску блякаваная грузавымі аўтамабілямі


Радыё Свабода Як паведамляюць жыхары Віцебску, плошча Свабоды абласнога цэнтру, разьмешчаная насупраць знакамітага амфітэатру фэстывалю “Славянскі базар”, паступова запаўняецца грузавымі аўтамабілямі. З раніцы туды прыгналі некалькі дзясяткаў пустых бартавых машын, і такім чынам заблякавалі пляц для любога перамяшчэньня.

Як лічаць назіральнікі, “аўтаблякада” плошчы Свабоды прынятая ў зьвязку з рашэньнем апазыцыі выйсьці сёньня ўвечары на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Віцебскія ўлады, на думку гараджанаў, перастрахаваліся ад магчымых акцый салідарнасьці зь менчукамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG