Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з расейскімі палітыкамі


Радыё Свабода Адбылася сустрэча кандыдата на прэзыдэнта ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча з расейскімі палітыкамі — лідэрам партыі “Союз правых сіл” Мікітам Бялых і лідэрамі Расейскай Рэспубліканскай партыі — Уладзімерам Лысенкам і Ўладзімерам Рыжковым.

Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік штабу Аляксандра Мілінкевіча Аляксандар Дабравольскі, у часе сустрэчы адбыўся абмен думкамі пра хаду прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі, пра зьмены, якія адбываюцца ў палітычным жыцьці Расеі, а таксама пра пэрспэктывы супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў дзьвюх краінаў.

Палітыкі прыехалі на выбары ў Менск як журналісты расейскіх газэт. Месяц таму яны зьвярнуліся па акрэдытацыю ў якасьці назіральнікаў, але ім адмовілі.
XS
SM
MD
LG