Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманыя актывісты штабу Казуліна


Радыё Свабода, Берасьце Кіраўніка абласнога штабу Ігара Маслоўскага, а таксама Валянціна Лазарэнкава, Ганну Канюс і Святаслава Валасюка даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.

Затрыманьне адбылося каля будынку, дзе месьціцца абласны штаб Мілінкевіча. Спачатку тры невядомыя асобы пачалі правакаваць актывістаў выбарчай кампаніі распачаць бойку, а пасьля да месца здарэньня апэратыўна прыехала патрульная міліцэйская машына.

У чым канкрэтна абвінавачваюцца сябры штабу Казуліна – пакуль невядома. Хутчэй за ўсё, яны будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня да 20 сакавіка, калі адбудзецца суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG