Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Салігорску затрыманы расейскія карэспандэнты


Радыё Свабода У Салігорску сёньня каля 11-й гадзіны былі затрыманы грамадзяне Расеі Ўладзімер Іваноў, Аляксандар Болдыраў і Генадзь Панкоў.

Як паведаміў Радыё Свабода кіраўнік салігорскага аддзяленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Леанід Мархотка, яны мелі пасьведчаньні карэспандэнтаў газэты “Правое дело” і назіралі цягам некалькіх гадзін за працэсам галасаваньня на выбарчых участках №20, №24 і №26. Аднак затым, паводле Мархоткі, па расейцаў быў высланы нарад міліцыі, які адвёз іх у Салігорскі ГАУС.
XS
SM
MD
LG