Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Лукашэнкі сабрала 350 фактаў парушэньняў з боку іншых кандыдатаў


Ігар Карней, Менск Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі перадалі кіраўніку місіі міжнародных назіральнікаў ад СНД Ўладзімеру Рушайлу “партыю дакумэнтаў”. Яны сьведчаць, як паведамілі ў штабе кандыдата, “пра парушэньне хады выбарчай кампаніі іншымі кандыдатамі”.

У атачэньні Лукашэнкі патлумачылі: гэта больш за 350 фактаў, сабраных цягам перадвыбарчай кампаніі. Сярод задакумэнтаваных парушэньняў — “загадзя ілжывая інфармацыя аб хадзе перадвыбарчай агітацыі, заклікі да рэлігійнай варожасьці, правядзеньне несанкцыянаваных мітынгаў, пікетаў і сустрэчаў з выбарцамі, распаўсюд ананімных друкаваных сродкаў агітацыі й відэаматэрыялаў, зьнявага й паклёп на вышэйшых асобаў краіны”.
XS
SM
MD
LG