Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч прагаласаваў на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (фота)


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч прагаласаваў на выбарчым участку №13, разьмешчаным у школе №166 на вуліцы Чэхава ў Менску. Кандыдат на прэзыдэнта ад аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі прыйшоў туды разам з жонкай Інай Кулей а 10-й раніцы. Некалькі дзясяткаў журналістаў з розных краінаў сьвету, а таксама выбарнікі, паплечнікі й прыхільнікі віталі спадара Мілінкевіча аплядысмэнтамі.

Падчас галасаваньня Аляксандар Мілінкевіч выступіў з кароткай прамовай. Ён яшчэ раз заклікаў усіх прыхільнікаў дэмакратычных зьменаў увечары прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з кветкамі. “Мы будзем гаварыць, як праходзілі выбары, якія шанцы на Свабоду ў нашай краіне. Мы — мірныя людзі, і калі будуць якія правакацыі, то адказнасьць за іх ляжа на кіраўніцтва краіны”, заявіў Аляксандар Мілінкевіч.







XS
SM
MD
LG