Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве з выбарчага ўчастку выдалены незалежны назіральнік


Радыё Свабода У Барысаве назіральнік каманды Аляксандра Мілінкевіча Мікалай Пахабаў сёньня выдалены з участку №26. Як паведаміў ён Радыё Свабода, старшыня ўчастковай камісіі Ўладзімер Васільеў не дапусьціў яго да апячатаньня выбарчай скрыні, што, на думку актывіста, парушае выбарчае заканадаўства.

Мікалай Пахабаў сёньня ж напісаў скаргу ў барысаўскую пракуратуру, у якой зазначыў, што на 26-м участку магчымая “фальсыфікацыя вынікаў галасаваньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG