Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя экзыт-полы: за Лукашэнку – 83% тых, хто галасаваў зранку


Ігар Карней, Менск Афіцыйныя СМІ агучылі першыя дадзеныя вынікаў так званых экзыт-полаў — апытаньня выбарцаў на выхадзе з выбарчых участкаў. Паводле дзяржаўных службаў маніторынгу, за Аляксандра Лукашэнку аддалі галасы 83% ад тых, што ўжо прагаласавалі. Астатнія кандыдаты набіраюць толькі па некалькі працэнтаў.

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, апытаньнем выбарцаў займаюцца дзьве дзяржаўныя структуры — аналітычны цэнтар ЭКООМ і адпаведная служба БРСМ.

Аналітыкі адзначаюць, што гэта самы высокі “паказчык даверу” дзейнаму кіраўніку краіны за ўвесь час перадвыбарнай кампаніі. Дагэтуль агучваліся 72-76% за Лукашэнку, аднак да 83% справа яшчэ не даходзіла.

Кіраўнік сацыялягічнай лябараторыі “Новак” Андрэй Вардамацкі кажа, што абвяшчэньне падобных вынікаў ужо ў першай палове дня забаронена выбарчым заканадаўствам.

(Вардамацкі: ) “Я ведаю, што на гэты час абвяшчаць дадзеныя экзыт-полаў, паводле закону, забаронена. Такія дадзеныя можна агучыць бліжэй да вечара, але цяпер ніякія лічбы абвяшчаць нельга. Гэта не адпавядае закону”.

Спадар Вардамацкі ўдакладніў, што ягоны цэнтар у гэтую прэзыдэнцкую кампанію экзыт-полаў не праводзіць.
XS
SM
MD
LG