Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Погляд з Бэрмудаў: “Нам трэба вучыцца дэмакратыі ў Беларусі”


Радыё Свабода З раніцы Беларускае тэлебачаньне вядзе выбарчую перадачу, у якой сваё стаўленьне да выбараў і сытуацыі ў краіне выказваюць беларускія й замежныя ўдзельнікі. Пра замежнікаў паведамляецца толькі імя й краіна.

Некалькі цытатаў:

Марк Элманд, Вялікабрытанія: “У Грузіі зьняволеных катуюць у турмах. У Вялікабрытаніі ніхто ня будзе слухаць замежных назіральнікаў. Вялікабрытаніі трэба павучыцца ў Беларусі”.

Майкл Маргэм, ЗША: “Ваша сыстэма галасаваньня лепшая. У вас лепш, чым у Флорыдзе”.

Розарыё Паліццы, Італія: “Беларусь пабудавала новую дэмакратыю”.

Ацьціва Сіманс, Бэрмуды: “У вас чыстая дэмакратыя. Нам трэба ў вас вучыцца”.

Балгарын (прозьвішча ўдакладняецца): “Мы вам зайздросьцім!”

Літовец (прозьвішча ўдакладняецца): “Вы выйшлі на савецкі ўзровень!”

Грузін (прозьвішча ўдакладняецца): “У Грузіі беспрацоўе. Адзіныя працоўныя месцы, якія зьявіліся, — гэта 5-6 чалавек у бясплатных сталоўках”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG