Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкіх выбарах прагаласавала ўжо 39,9% выбарнікаў (абноўлены)


Уладзімер Глод, Менск На прэзыдэнцкіх выбарах прагаласавала ужо 39,9% выбарнікаў — гэта 2 804 777 чалавек (з улікам датэрміновага галасаваньня). Пра гэта толькі што паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына. Такі высокі вынік, са слоў спадарыні Ярмошынай, “забясьпечыла дзейнасьць Дзярждэпартамэнту ЗША”.

Усяго ў сьпісах грамадзянаў Беларусі, якія валодаюць выбарным правам, налічваецца каля 7 мільёнаў 20 тысяч чалавек. На прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году, паводле афіцыйных дадзеных, датэрмінова прагаласавалі 14,3% ад агульнай колькасьці выбарнікаў.

Нагадаем, што датэрміновае галасаваньне ў Беларусі пачалося 14 сакавіка — за пяць дзён да асноўнай даты выбараў – і доўжылася да 18 сакавіка ўключна.
XS
SM
MD
LG