Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР: ворагі Беларусі й Расеі – "у Вашынгтоне і Брусэлі"


Уладзімер Глод, Менск Прадстаўнік фракцыі ЛДПР у Дзярждуме Расеі Мікалай Курыновіч, які прыбыў у Менск для назіраньня за выбарамі, лічыць, што ў справе стварэньня саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі “назіраюцца пэўныя цяжкасьці штучнага характару, бо ворагі і Беларусі, і Расеі робяць усё, каб перашкодзіць шчыльней аб’яднацца”.

Я пацікавіўся ў дэпутата, каго ён мае на ўвазе пад ворагамі? Мікалай Курыновіч адказаў: “Яны знаходзяцца ў Вашынгтоне й Брусэлі”. Апроч таго, расейскі дэпутат адзначыў, што “некаторыя людзі з кіраўніцтва Расеі маюць маёмасьць і рахункі за мяжой, і таму Захад трымае іх на кручку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG