Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палацы Рэспублікі пачаў працаваць Інфармацыйны цэнтар ЦВК


Радыё Свабода, Менск Сёньня а 9-й гадзіне раніцы ў Палацы Рэспублікі ў Менску адчынены дзьверы Інфармацыйнага цэнтру Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. Менавіта тут будуць канцэнтравацца ўсе паведамленьні й зьвесткі пра хаду выбарчай кампаніі.

Мяркуецца, што прадстаўнікі ЦВК будуць рэгулярна інфармаваць прысутных, як праходзіць галасаваньне ў Менску й рэгіёнах. Пры Інфармацыйным цэнтры акрэдытаваныя 720 прадстаўнікоў беларускіх і замежных мэдыяў.

У нядзелю, 19 сакавіка, Інфармацыйны цэнтар працуе ад 9 да 24 гадзін, а ў панядзелак — ад 9 да 12 гадзін. Паводле папярэдніх дадзеных, 20 сакавіка тут пройдуць прэсавыя канфэрэнцыі старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай і кіраўніка місіі назіральнікаў СНД Уладзімера Рушайлы. Магчыма, тут адбудзецца таксама й прэсавая канфэрэнцыя пераможцы прэзыдэнцкай гонкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG