Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 сакавіка ў Беларусі —– дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах


Радыё Свабода, Менск Сёньня а восьмай гадзіне раніцы адчыніліся ўсе 6 тысяч 627 выбарчых ўчасткаў. У бюлетэні для галасаваньня ўнесены прозьвішчы чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта: Сяргея Гайдукевіча, Аляксандра Казуліна, Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Мілінкевіча. Бюлетэнь – на беларускай мове. Пра кандыдатаў падаецца наступная інфармацыя: дата нараджэньня, прафэсія, пасада, занятак, месца працы й жыхарства, а таксама партыйнасьць. У канцы пераліку кандыдатураў радок — "супраць усіх кандыдатаў".

Паводле старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў Лідзіі Ярмошынай, сёньня ў Беларусі выбарным правам валодаюць каля 7 мільёнаў 20 тысяч грамадзянаў.

Галасаваньне завершыцца ў 20.00.

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны, таксама маюць магчымасьць для галасаваньня. За межамі Беларусі працуе 41 выбарчы ўчастак. Як паведаміў сёньня сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік, найбольшая колькасьць замежных участкаў створана на тэрыторыі сумежных зь Беларусьсю дзяржаваў: Расеі й Польшчы — па 4. У Латвіі, Нямеччыне й ЗША працуюць па 2 участкі, у іншых дзяржавах — па адным.

Мікалай Лазавік удакладніў, што ўсе выбарнікі, якія прыйдуць на гэтыя ўчасткі, прыпісаны да выбарчай камісіі Ленінскага раёну Менску (тут месьціцца Міністэрства замежных спраў Беларусі).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG