Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у кватэры намесьніка старшыні БНФ А.Міхалевіча


Радыё Свабода У кватэры, якая належыць намесьніку старшыні БНФ Алесю Міхалевічу, ладзіцца ператрус.

Паводле інфармацыі Алеся Міхалевіча, у кватэру ўварваліся міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. У памяшканьні час ад часу ладзяць сустрэчы прадстаўнікі дэмакратычнага руху, у тым ліку сябры юрыдычна зьліквідаванага ўладмі “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў”.

На момант ператрусу ў кватэры знаходзіцца чатыры актывісты. Паводле сябра ЗБС Ірыны Пярвойкінай, маладых людзей пільнавалі на ўваходзе людзі ў цывільным і сілком заштурхнулі ў кватэру. Сама Пярвойкіна здолела ўцячы. Дзяўчына апавяла, што ў кватэры знаходзяцца матэрыялы, прысьвечаныя перадвыбарчай кампаніі кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча, а таксама наклад самвыдату – “Студэцкай газэты”.
XS
SM
MD
LG