Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януша Анышкевіча не пусьцілі ў Беларусь


Радыё Свабода Насуперак ранейшай інфармацыі з офісу віцэ-сьпікера Эўрапейскага парлямэнту Януша Анышкевіча аб тым, што ён адмаўляецца ад паездкі ў Менск, сёньня ўвечары спадар Анышкевіч усё ж накіраваўся ў Беларусь, аднак ва ўезьдзе ў краіну яму было адмоўлена.

Падрабязнасьцяў пакуль няма, аднак у нядзелю сп. Януш Анышкевіч дасьць нашаму радыё эксклюзыўнае інтэрвію, у якім раскажа пра акалічнасьці інцыдэнту на мяжы.
XS
SM
MD
LG