Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: несанкцыянаваны ператрус у сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча


Радыё Свабода, Віцебск Не прад''явіўшы ніякіх дазвольных дакумэнтаў, супрацоўнікі міліцыі зайшлі ў хату Сяргея Салодкіна ў ягоную адсутнасьць. Жонцы яны патлумачылі, што ім паступіў “сыгнал” ад суседзяў, нібыта тут захоўваюць і раздаюць забароненую газэту.

У часе ператрусу міліцыянты знайшлі й забралі каля 250-ці паасобнікаў бюлетэня “Покліч волі”. Гэты краязнаўчы бюлетэнь накладам 290 паасобнікаў спадар Салодкін выдае паводле ўласнае ініцыятывы і бясплатна распаўсюджвае паміж сваіх знаёмых.

Іншых друкаваных матэрыялаў, у тым ліку і агітацыйных, прысьвечаных кандыдату Мілінкевічу, супрацоўнікі міліцыі чапаць ня сталі. А Сяргею Салодкіну перадалі, каб чакаў позвы ў міліцыю, бо зь яго хочуць узяць пісьмовыя тлумачэньні.
XS
SM
MD
LG