Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску падчас санкцыянаванага пікету затрыманыя сябры КХП-БНФ


Радыё Свабода Як паведаміла інфармацыйная камісія КХП-БНФ, 17 сакавіка ў Менску падчас правядзеньня пікетаў у падтрымку Народнага галасаваньня былі затрыманыя некалькі сяброў партыі.

17 сакавіка ў Менску сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі шэраг пікетаў з мэтай давядзеньня да выбаршчыкаў інфармацыі аб Народным галасаваньні. А 17.00 у раёне Серабранка да аднаго з пікетаў (дазволенага ўладамі) пад’ехаў міліцэйскі мікрааўтобус, і міліцыянты затрымалі сяброў Партыі Анатоля Лагутава, Мікалая Устымчука, Мікалая Галаўнёва і Алу Гуцаву. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус і павезьлі ў РАУС Ленінскага раёну. Кіраваў затрыманьнем капітан міліцыі Андрэй Давідовіч.
XS
SM
MD
LG