Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскіх актывістаў вярнулі зь беларускай мяжы назад


Радыё Свабода, Кіеў Уначы 17 сакавіка ў 21.30 у цягніку Чарнігаў-Гомель на ўкраіна-беларускай мяжы беларускімі памежнікамі быў затрыманы намесьнік старшыні Луганскай абласной арганізацыі "Нацыянальны Альянс" Руслан Конеў, які па запрашэньню грамадзянскай інфармацыйнай кампаніі "Хопіць!" накіроўваўся ў Менск.

Беларускія памежнікі спачатку тлумачылі Руслану прычыну затрыманьня адсутнасьцю ў яго дастатковых грошай для перасячэньня мяжы, але пасьля прызналіся, што, маўляў, "вы тут езьдзіце, а ў нас выбары".

18 сакавіка ў тры гадзіны ночы Конеў быў пасаджаны на цягнік Менск-Кіеў і давезены да першага прыпынку на ўкраінскай тэрыторыі, "Гарнастаеўкі", дзе і быў высаджаны.

Старшыня ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс" Ігар Гузь заявіў, што такімі прымітыўнымі крокамі немагчыма спыніць супрацоўніцтва паміж украінскімі і беларускімі моладзевымі арганізацыямі, і што прадстаўнікі "Нацыянальнага Альянсу" абавязкова 19 сакавіка ў 20.00 на Кастрычніцкай Плошчы разам з беларускім народам будуць святкаваць перамогу дэмакратыі.

* * * Тым часам у Кіеве перад будынкам беларускай амбасады ладзіўся пікет у падтрымку дэмакратычных выбараў у Беларусі (гл. фота).

XS
SM
MD
LG