Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За офісам гарадзкой арганізацыі АГП у Берасьці ўсталявана назіраньне


Радыё Свабода, Берасьце Увесь сёньняшні дзень насупраць будынку, дзе месьціцца Берасьцейская гарадзкая арганізацыя Абьяднанай грамадзянскай партыі, знаходзіцца мікрааўтобус з зацемненым шклом.

Актывісты выбарчай кампаніі Мілінкевіча, якія знаходзяцца ў офісе, мяркуюць, што з гэтага мікрааўтобусу арганізавана праслухоўваньне і назіраньне за тым, што адбываецца ў памяшканьні і хто прыходзіць у будынак.

Некаторых актывістаў штабу Мілінкевіча міліцыянты ўжо спынялі паблізу офісу гарадзкой арганізацыі АГП з мэтай праверкі дакумэнтаў.
XS
SM
MD
LG