Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады дэпартавалі расейскіх грамадзянаў


Радыё Свабода Беларускія ўлады вырашылі дэпартаваць затрыманых у Гомелі грамадзянаў Расеі, якія зьяўляюцца спэцыяльнымі карэспандэнтамі газэты “Правое дело”. Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Сяргей Альфэр, пра гэта стала вядома ад саміх карэспандэнтаў, якія паінфармавалі: іх выпусьцілі зь міліцэйскага пастарунку й пасадзілі ў цягнік у бок Расеі.

Нагадаем: сёньня раніцай у Гомелі былі затрыманы транспартнай міліцыяй Аляксей Навасёлаў, Андрэй Хачатураў і Аляксандар Гальмакоў. Пазьней міліцыянты затрымалі яшчэ аднаго іхнага калегу — Дзьмітрыя Волава. Усе яны прыехалі ў Беларусь паводле запрашэньня АГП і мелі на мэце асьвятленьне прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG