Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя некалькі актывістаў "Маладога Фронту" (абноўлены)


Радыё Свабода Супрацоўнікі КДБ затрымалі некалькі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт.

У 18.30 яны ўвайшлі ў офіс арганізацыі, зрабілі ператрус і паведамілі маладафронтаўцам, што яны зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе за ўдзел у арганізацыі, якая парушае правы грамадзянаў.

Барыс Гарэцкі, актывіст МФ, прасіў сказаць па тэлефоне сваім сябрам літаральна гэтую інфармацыю. Пасьля гэтага тэленфону ў хлопцаў забралі.

Нагадаем, што паводле гэтага крымінальнага артыкулу пяцёра сбяроў незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства" знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Дакладная колькасьць затрыманых актывістаў Маладога Фронта невядомая. КДБ ніякіх камэнтароў па гэтым факце не дае.

* * *

Карэспандэнту Радыё Свабода стала вядома, што сярод затрыманых актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" – Барыс Гарэцкі і Зьміцер Хведарук.

Разам зь імі затрымалі непаўнагадовых Алену Ігнацьеву і Івана Шылу. Іх паплечнікі распавялі Свабодзе, што Алена і Іван выпадкова зайшлі ў офіс у часе ператрусу, і іх затрымалі разам са Зьмітром і Барысам. Непаўнагадовых трымаюць у пастарунку міліцыі, а месца знаходжаньня Гарэцкага і Хведарука невядомае.
XS
SM
MD
LG