Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін затрыманы з каманды Мілінкевіча


Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Менску актывіста штабу Аляксандра Мілінкевіча Івана Романа. Ён сёньня прыехаў з Горадні ў Менск і знаходзіўся ў офісе прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці.

Міліцыянты правялі ператрус у офісе. Івана Романа трымаюць у дзяжурнай частцы міліцыі. Ягоныя паплечнікі ўпэўнены, што на Івана складуць пратакол, як на іншых затрыманых цягам выбарчай кампаніі, і да суду будуць трымаць у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG