Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына: за 4 дні датэрмінова прагаласавала 20 % выбарнікаў


Радыё Свабода На прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі за 4 дні датэрмінова прагаласавала 20 працэнтаў выбарнікаў. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на сустрэчы з назіральнікамі ад міжпарлямэнцкіх асамблеяў СНД і ЭўрАзЭС. Яна выказала думку, што з улікам суботняга галасаваньня гэтая лічба будзе яшчэ большая.

Тым часам віцэ-прэм''ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрвію агенцтву Інтэрфакс выказаў упэўненасьць, што замежныя інвэстыцыі ня пойдуць у краіну зь нестабільнай палітычнай сытуацыяй, у прыватнасьці, у краіну з “рэвалюцыйнай сытуацыяй”. Ніводзін чалавек са здаровым розумам не аддасьць свае грошы, калі ня будзе бачыць, як яны будуць вяртацца. А грошы можна будзе вярнуць толькі ў тым выпадку, калі відаць, якая гісторыя, якая рэальнасьць і якая будучыня краіны.

* * *

Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў не рэкамэндуе расейскім грамадзянам удзельнічаць у вулічных акцыях на тэрыторыі Беларусі. “Калі грамадзяне Расеі возьмуць удзел у акцыях, мы будзем вымушаныя за іх заступіцца, аднак маральнай адказнасьці зь іх ніхто не здымае”, заявіў расейскі пасол.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG