Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 берасьцейскіх актывістаў застануцца ў ізалятары да 20 сакавіка


Радыё Свабода, Берасьце Кіраўнік абласнога штабу Мілінкевіча Юрась Губарэвіч, а таксама актывісты выбарчай кампаніі Яўген Пракурат, Андрэй Карпук і Зьміцер Філіпчук абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве і лаянцы.

Усіх актывістаў затрымалі сёньня каля унівэрсаму “Брэст” і адвезьлі ў аддзел унутраных спраў Маскоўскага раёну Берасьця.

Пасьля складаньня пратакалоў, прыблізна а 16-й гадзіне, спадароў Губарэвіча, Пракурата, Карпука і Філіпчука міліцыянты даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Тут яны будуць знаходзіцца да судовага паседжаньня, якое прызначанае на 20 сакавіка.
XS
SM
MD
LG