Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія партыі выказалі салідарнасьць зь беларускай апазыцыяй


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Лідэр польскай партыі "Грамадзянская плятформа" Дональд Туск, прамаўляючы сёньня ў Варшаве перад дэлегатамі зьезду партыі, заявіў, што партыя салідарная зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі і будзе надалей працягваць іх падтрымліваць.

Пасьля гэтых словаў усе тры тысячы дэлегатаў усталі і на знак салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй прасьпявалі нацыянальны гімн.

Нагадаем, што "Грамадзянская плятформа" зьяўляецца адной з буйнейшых польскіх палітычных партыяў і мае другую па велічыні фракцыю ў парлямэнце.

Пра неабходнасьць дамапогі Беларусі казаў сёньня і Яраслаў Качынські, лідэр кіруючай партыі “Права і справядлівасьць”, падчас свайго выступу на зьезьдзе сваёй партыі ў Варшаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG