Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае МЗС: справаздача Бушавай адміністрацыі Кангрэсу – "чорны піяр"


Радыё Свабода Адміністрацыя прэзыдэнта Буша перадала ў Кангрэс ЗША справаздачу аб апэрацыях беларускага ўраду па продажы і пастаўках зброі й вайсковых узбраеньняў, а таксама пра асабістыя прыбыткі кіраўніка Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла з гэтай нагоды камэнтар міністра Сяргея Мартынава беларускім СМІ.

У ім справаздача названа "спробай самага сапраўднага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы". “Закіданьне гэтай інфармацыі сёньня, напярэдадні выбараў, — прымітыўны (прычым, "чорны") піяр і спэкуляцыя. Бо так званы "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі", на які спасылаецца амэрыканскі бок, настойліва прапаноўваў прэзыдэнту ЗША ўнесьці гэты даклад у Кангрэс яшчэ ў студзені 2005 году, больш за год таму. Аднак унесьлі яго толькі цяпер — напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў”, зазначыў спадар Мартынаў.
XS
SM
MD
LG