Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары хочуць сустрэцца з В.Вячоркам, якога трымаюць за кратамі


Радыё Свабода, Менск Амбасадары Нямеччыны, Латвіі й Францыі зьвярнуліся ў Міністэрства замежных справаў Беларусі з просьбай паспрыяць іх сустрэчы зь лідэрам партыі БНФ Вінцуком Вячоркам.

Апазыцыйны палітык знаходзіцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Яго затрымалі 8 сакавіка разам зь некалькімі ўдзельнікамі сустрэчы з кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам.

У менскім спэцпрыёмніку ўтрымліваюць больш за 30 актывістаў апазыцыі. Усе яны зьяўляюцца прыхільнікамі Аляксандра Мілінкевіча. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі большасьць зь іх за дробнае хуліганства.

Шэф беларускага КДБ Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што лічыць прэвэнтыўныя затрыманьні напярэдадні масавых акцый апраўданымі. Але ён не патлумачыў, чаму апазыцыянэраў абвінавацілі менавіта за дробнае хуліганства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG