Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарадку судзяць прыхільніка Мілінкевіча


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Нягледзячы на выходны дзень, Леаніду Гаравому, сябру ініцыятыўнай групы Мілінкевіча на Віцебшчыне, было загадана зьявіцца ў Гарадоцкі раённы суд паводле факту ягонага ўчорашняга затрыманьня.

Яшчэ адна адметнасьць сёньняшняга судовага працэсу ў тым, што спадар Гаравы ёсьць дэпутатам райсавету, і санкцыю на прыцягненьне яго да адміністрацыйнае адказнасьці мусіў даваць раённы пракурор.

Леаніда Гаравога вінавацяць у тым, што ён замінаў працы выбарчай камісіі на Баграмянаўскім выбарчым участку, дзе ён акрэдатаваны назіральнікам і адкуль яго ўчора забраў нарад міліцыі.

У заяве, якую напісала старшыня выбарчай камісіі спадарыня Палянічка, гаворыцца пра тое, што назіральнік Гаравы, нягедзячы на ейныя заўвагі, вольна хадзіў па выбарчым участку, без дазволу падыходзіў да скрыні зь бюлетэнямі, а таксама несанкцыянавана вёў аўдыё і відэазапіс працэсу выбараў.

Леанід Гаравы з абвінавачаньнем ня згодны. Ён мяркуе давесьці, што нікіх парушэньняў заканадаўства зь ягонага боку не было.
XS
SM
MD
LG